Home

Рэклама

Наладка

Папярэднія 50

21 Чэр 2009

voka

рэвізія

 Зрабіла-такі заключны ршывок! Гэта плюс.

Кансюмэрызм падняў галаву. Гэта мінус. Хачу ровар, новую клаву, апдэйт кампа, прыбамбасы для фэлтынга, пігулак ад сквапнасці ды паболей, паболей...


Цэтлікі:

03 Чэр 2009

karovy

(бяз тэмы)

 апошнімі днямі надта шмат чытаю ўголас. язык ужо заплятаецца
Цэтлікі:

31 Тра 2009

panda

дыбр добр

 мяне толькі што зафрэндзілі два боты з аднолькавымі запісамі ў жж - такое ўпершыню, звычайна ў іх была нейкая "індывідуальнасць"...

я ўчора выдатна адпачыла на студумкаўскай вечарыне і пасля не менш выдатна з'ездзіла ў госці. і ў мяне зноў ёсць гарачая вада. добрыя выходныя, што ні кажы :)
Цэтлікі:

29 Тра 2009

sad saxophone

ранак пятніцы

неўзабаве трэба абараняць магістарскую. а мяне не пакідае адчуванне, што ўсё, што я пішу і кажу, - гэта унылае гаўно банальна і ўсім зразумела. праблема дзе? праблема?

трэці тыдзень адсутнасці гарачай вады спрыяе дэпрэсіі
Цэтлікі:

02 Тра 2009

karovy

Аддаю кнігі

 Спачатку прапаную вам, сябры, праз тыдзень перакіну ў “отдам даром”.

 

Пакуль вольнае )

 

 

Абяцанае )


 

 

14 Крс 2009

karovy

(бяз тэмы)

 А мне ўсё ж такі цікава, чаму лічыцца нармальным дарыць дзяўчатам мяккія цацкі?
Цэтлікі:

12 Сак 2009

karovy

ту-ду

Мяне сёньня павіншавалі з днём народзінаў (было вельмі прыемна, хоць і не адразу скеміла, у чым рэч). І я падумала: а сапраўды, чаму б не адзначаць які-небудзь "люстэркавы" ДН? Напрыклад, можна рабіць усё наадварот: не запрашаць у госьці, а заходзіць самой, не чакаць падарункаў, а дарыць іх (хоць для такога сквапнага сьціплага чалавека, як я, гэта можа быць неслабым выпрабаваньнем...). Пастаўлю ў тэлефоне нагадваньне і пачну рэалізоўваць гэты падступны плян з наступнага году.

15 Лют 2009

karovy

г(э/е)та не для цябе

дзіўнымі шляхамі вядзе жыцьцё. я ніколі ня думала, што буду з уласнай ініцыятывы чытаць Леніна і Сталіна.
Цэтлікі:

28 Стд 2009

sad saxophone

не хадзіце, дзеці, у афрыку гуляць

 паглядзела ўчора фільм вудзі алена "вікі крыстына барсэлона". водгукі чытала захопленыя, таму чакала ад яго нечага большага. выйшла ў некаторым расчараваньні. але ж не такі і дрэнны фільм, бо ж бо думаю-разважаю цяпер: ці сапраўды я маю тое, што хачу, ці адно хачу хацець тое, што маю?
Цэтлікі:

10 Стд 2009

voczy

зьвесткі з палёў сьвядомасьці

 з дасягненьняў: давязала швэдар, які пачала год таму, пасьля з усімі пераездамі-пераездамі і зноў пераездамі закінула гэтую справу, а нядаўна знайшла і давяла да лягічнага завяршэньня. а ў вас здаралася так, што адкладалі нейкую справу на паўгады-год ці забываліся пра яе, а пасьля ўзгадвалі і сканчалі?

п.с. у межах постдэвальвацыйнай панікі вырашыла перайсьці на сухары і харошае недарагое. неча лопаць буржуйскі шакалад! дагонім і перагонім!
Цэтлікі:

24 Ліс 2008

panda

Бэн, эта Даніла, ай нід хэлп

Ці можна ўзяць напракат альбо пазычыць у кагосьці дрыль (па-руску - дрель) на кароткі час (патрэбна зрабіць некалькі дзірак у сцяне)? І ці ёсць канторы, якія займаюцца свідраваннем дзірак за ўмераную плату?

31 Кст 2008

perlen

нешта ў жыцьці не зьмяняецца

і вось гэта, на жаль, усё яшчэ актуальна
panda

патрэбная парада

парайце добры хостынг, калі ласка

30 Кст 2008

karovy

аддаю

спадарства, ёсьць у мяне манітор, Samsung SyncMaster 793df. у выдатным стане, працуе без праблем. зьбіраюся набываць жк, таму гэты магу аддаць, калі каму патрэбны.

08 Врс 2008

karovy

/тэхнічны пост/

вось табе, дарагі мой жж, колькі чорных смачных літарак для падтрыманьня жыцьцядзейнасьці. кушай-кушай.
Цэтлікі:

21 Жнв 2008

perlen

калі хочаш, каб нешта было зроблена, папрасі самага занятага чалавека

нагадвае паталогію - не магу адмаўляцца ад новых прапановаў, нягледзячы на тое, што працы зараз - заваліся і накрыйся крышачкай. думаю, у апошняга прыступа мізантропіі адтуль ногі растуць (ну выбачаюся, выбачаюся).

люблю пачынаць новыя праекты. але так шкада, калі яны сталі табе роднымі, але ўжо стамілі і пачынаюць абрыдаць.
Цэтлікі:

09 Ліп 2008

karovy

глядзелкі



гэтае пяціхвіліннае відэа распавядае пра тое, як зьмянілася нашае стаўленьне да інфармацыі пасьля таго, як зьявіўся інтэрнэт. і ведаеце, мне падабаюцца такія ідэі. цяпер яшчэ трэба навучыцца рабіць штосьці такое самой!
Цэтлікі:

28 Чэр 2008

karovy

ппп ппп ппп

настаў такі момант, што адчуваю агіду да працы. напэўна, гэта неяк ускосна зьвязана з тым, што адпачынак праз тры дні, а зрабіць трэба яшчэ шмат. але ў думках я ўжо папіваю кактэйлі на паўднёвым пляжы далёка і ў мяне няма доступа да інтэрнэту расслабляюся. выходныя адмяняюцца, высьпімся ў іншым жыцьці і прывет тым, каму я нешта абяцала хутка зрабіць.

пайду паабедаю, чаго і вам жадаю. і зайздрошчу тым, каму зараз можна пажадаць салодкіх сноў.
Цэтлікі:

20 Чэр 2008

panda

чытанка

Но город действовал. Этот мир жизнерадостно вращался вокруг своей оси, подобно гироскопу, выписывающему последнюю кривую. И это, согласно твердому убеждению патриция, объяснялось тем фактом, что ни одна группировка не обладала достаточным могуществом, чтобы нарушить существующее равновесие. Купцы, воры, убийцы, волшебники - все они изо всех сил боролись за первое место, не отдавая себе отчета, что никакой нужды в гонках нет. Просто они не настолько доверяли друг другу, чтобы остановиться и задуматься, а кто, собственно, разметил маршрут и держит стартовый флаг.

Терри Пратчетт, "Стража! Стража!"
Цэтлікі:

06 Тра 2008

voka

(бяз тэмы)

and life is like a pipe
and i'm a tiny penny rolling up the walls inside
Цэтлікі:

17 Крс 2008

voka

нельга стамляцца

нельга стамляцца ад аповядаў пра беззаконьне. нельга казаць "ай, абрыдла ўжо, а што вы хацелі тут". нельга заставвацца абыякавым, бурчэць, што засьмецілі ўжо ўсю фрэнд-ленту "чарговым жывым шчытом". беззаконьне творыцца, пакуль я маўчу.

расеец радуецца, што вярнуўся зь Беларусі жывым, а на міліцыянтаў зьбіраецца падаваць у суд

абноўлена. так, узьнікаюць сумневы ў аб'ектыўнасьці гэтага астроўскага (выказаныя, прынамсі, тут, тут і тут). і магчыма, калі б не было гісторыі з "жывым шчытом", гэты расповяд не ўспрымаўся б так востра. але я лічу, што высунутае ім абвінавачаньне вельмі сур'ёзнае, і спадзяюся, што ўдасца ўсё ж такі высьветліць праўду і пакараць вінаватых.
Цэтлікі:

24 Сак 2008

karovy

узгадваецца старая показка

«В стране последовательно реализуется право граждан на объединение. Увеличивается количество общественных объединений, а также их организационных структур», — отметила заместитель начальника управления общественных объединений Министерства юстиции Елена Кириченко.

(...)
-вовачка, чаму ты плачаш?
-я таксаама хачууу ў савееецкі саюююз
Цэтлікі:

19 Сак 2008

panda

столькі

столькі ўсяго хацелася напісаць у жж апошнімі днямі. як ніколі. была, праўда, нязначная перашкода - адсутнасьць далучэньня да інтэрнэту. усё перагарэла: і пра перлы начальніка рэспубліканскага даі, і пра культурнае жыцьцё, і пра асабістыя ўражаньні.

[info]dzieja задае пытаньні, якія і мне не даюць спакою апошнім часам. адказы ведаю.
Цэтлікі:

12 Сак 2008

sad saxophone

**********,***** (выкрэсьлена цэнзурай)

жывы шчыт, каб спыніць п'янага кіроўцу?!

http://community.livejournal.com/minsk_by/4576448.html
Цэтлікі:

26 Лют 2008

panda

музыка ў жыцьці кожнага з нас

складваецца ўражаньне, што мяне перасьледуюць дзеці, якія вучацца граць на фартэпіяна. манія перасьледу, скажаце вы. жорсткая рэальнасьць, адкажу я.

дзьве здымныя кватэры, кватэра сяброўкі і кватэра, у якой жыву падчас сэсіі - паўсюль за сьценкай маюцца ў наяўнасьці а) дзеці і б) фартэпіяна. ды ладна б яны меліся сабе паасобку, а то ж часам гэтыя два складнікі спалучаюцца. і тады пачынаецца гамон. хаця не, маню, не заўсёды гамон. так, на другой здымнай кватэры праз паўгады дзіцёнак зрабіў значны прагрэс. то бок ад узроўню "о божа гэта ўзрывае мой моск" ён абгрэйдзіўся да "ну ў прынцыпе гэта ўжо можна назваць музыкай". аднак такі прыродны талент зарыты далёка не ўва ўсіх малалетніх злачынцах наведвальнікаў музычнай школы. альбо схаваны так глыбока пад зямлёй, як і беларускія алмазы.

але на маю псыхіку гэта не паўплывала, не. не-не-не, ля-ля-ля, до-рэ-мі-фа-со-ля-сі
Цэтлікі:

23 Лют 2008

sad saxophone

вельмі-вельмі

памерла Ірына Казуліна. а праз гадзіну ў Менску пачаўся салют.

д'яблава сьвята

04 Лют 2008

sad saxophone

пра кнігі

часам кніжкі так добра ўпісваюцца ў жыцьцё, і ты проста фізычна адчуваеш, што яе варта было прачытаць менавіта зараз - не год таму, не праз два дні - а ў гэты канкрэтны момант. цяпер у маім жыцьці здарыўся хармс, якога раней ці то не разумела, ці то недалюблівала. а цяпер чытаю яго маленькія аповяды і гэта так файна кладзецца на ўласныя думкі, альбо так файна ім супярэчыць, што ні дадаць, ні адняць. прыемна, аднака.

***

да пытаньняў, адкуль бярэцца пыл і куды дзяюцца грошы, даўна дадалося яшчэ адно:
- чаму на паліцах кнігаў здаецца мала, а калі спакоўваць іх у сумкі - то выяўляецца, што іх вельмі шмат і сумак не хапае?

гэта праблема хвалявала мяне падчас усіх маіх пераездаў, пакуль я ня вырашыла для сябе, што "сіе тайна вялікая есць" і прыпісала да іншых невырашальных парадоксаў прыроды. і думаю цяпер пра больш надзённае: ці вытрымае сумка і рукі несуноў, ці ўсё ж такі палову кніжак перакласьці ў іншую скрыню/сумку. лёс у чарговы раз даў мне шанец адчуць сябе вялікім камбінатарам і паўкаводцам, які плянуе вялікі паход, - я пераязджаю.
Цэтлікі:

31 Стд 2008

panda

мокрая справа

рыдала ад бясьсільля. ненавіджу такія дні.
Цэтлікі:

09 Стд 2008

panda

(бяз тэмы)

ФАКІН ШЫТ!
Цэтлікі:

14 Снж 2007

panda

перадсьвяточнае

Ну вось, практычна знайшла сваю мару
Цэтлікі:

12 Снж 2007

karovy

упущенная выгода

сёньня адзін з выкладчыкаў працытаваў Саўбелію: "оппозиционеры....имеют бесплатные стипендии". пасьмяяліся.

цяпер думаю, што для мяне, як для грамадзянкі Беларусі, гэты выраз не зьяўляецца абсурдам. таму што існуюць стыпэндыі платныя і бясплатныя.

за платныя беларускія стыпэндыі я б мусіла аддаць маёй роднай сацыяльнай дзяржаве, якая начэй ня сьпіць - пра мяне клапоціцца, два гады свайго жыцьця, незразумелую колькасьць страчаных магчымасьцяў, бяссонных начэй і пакутаў ад немагчымасьці самарэалізацыі.

такім чынам, "бясплатная адукацыя" ператвараецца ў добра вядомы сыр у пастцы. пагуляем у кошкі-мышкі?

03 Снж 2007

panda

год завяршыўся ў плюсе

Сярод вынікаў пражытага дваццаць другога году хочацца адзначыць наступнае:

1. пачала адчуваць сябе шчасьлівай
2. знайшла працу, якую люблю
....
6. скончыла-такі свой унівэр
....
11. паступіла ў магістратуру
...
13. заваліла безьліч дэдлайнаў
...
22. стала інтэрнэт-залежнай
Цэтлікі:

26 Ліс 2007

karovy

лятайце самалётамі аэрафлота

мяне зьдзіўляюць людзі, якія ня любяць сваю прафэсію. і кожную раніцу пачынаюць з праклёнаў.

я ехала дадому на таксоўцы. кіроўца трапіўся - на першы погляд - негаваркі, за што я была яму вельмі ўдзячная. Даехалі мы дадому, я ад добрага сэрца сказала не падвозіць да самага пад'езду, бо пасьля з-за прыпаркаваных машынаў выязджаць цяжка - ну трапіўся ён мне пад лёгкую руку :) хачу заплаціць - у яго няма рэшты. і тут пачалося: адкуда я вам дзеньгі вазьму, першы кліент, эці пробкі, эта работа, эта жызнь, эта пасажырка!..

ну не люблю я грубіць людзям. таму ветліва патлумачыла, хто каму чаго ў гэтым жыцьці павінны і чыя гэта праблема, што ў яго няма грошай. урэшце пастроіла, сам пабег у краму буйную купюру разьменьваць.

мужыку год пяцьдзесят. па-мойму, глыбока няшчасны чалавек. і чамусьці лічыць, што мае права псаваць мне настрой. мяне зьдзіўляюць такія людзі.
Цэтлікі:

21 Ліс 2007

panda

што трэба для шчасьця...

Што мне захацець сабе ў якасьці падарунка на ДН?

14 Ліс 2007

perlen

касі і забівай

ну так ня хочацца сёньня працаваць, што пераспрабавала ўсё, нават пачытала фрэндстужку. але працаваць чамусьці ўсё роўна не захацелася, таму прыйдзецца пісаць нейкі пост.

ну собсна гавара: ПОСТ

п.с. такое адчуваньне, што ў мяне пачынаецца зімовая сьпячка. навукоўцы кажуць, гэта сьвятла не хапае. таму сёньня цэлы дзень амаль сядзела пад настольнай лямпай - а раптам дапаможа :)

п.п.с. не, вы ня думайце, я ўдарна прапрацавала сёньня з 9.00 да 10.30. але раніцы. але ўдарна. а пасьля васхіцілась сабой і забіла на астатнія справы :)

11 Ліс 2007

panda

lost in translation

незадаволеная i незадаволеная :)

Опубликовано с мобильного портала m.lj.ru
Цэтлікі:

01 Ліс 2007

sad saxophone

постфрэндстужкапрачытальнае

так, фрэнды, а цяпер распавядзіце мне, што гэта ў вас ва ўсіх прыступ самалюбаваньня рэфлексіі, думкі пра марнасьць жыцьця і пра ягоны сэнс. гэта што, сезоннае?

сяджу, пачытваю фрэндстужку, нікога не чапаю. а тут касякамі ідуць альбо тэсты, альбо мобы, альбо пасты з сэрыі "каму я такой нужан". узьнікае адчуваньне, што такія рэчы - заразныя як пазяханьне - немагчыма ўтрымацца, калі іншы пачаў.

25 Кст 2007

karovy

на дзіва натхняльны тыдзень

я вярнулася з сэсіі, але ж, на жаль, ніякай перадышкі не было. з раніцы да ночы перад маніторам. нават мая любая праца пачынае напружваць. а менш любая праца проста вісіць над галавой дамоклавым мячом...

ага, і збылася мара ідыёта: я цяпер нашу акуляры (зь дзяцінства хацела) - без дыёптрыяў, для працы за кампом - маці дзесьці раскапала. ніколі б не падумала, што так цяжка працерці шкельцы, каб на іх не засталося мутных плямаў...

а калі вам хочацца грамадзка-палітычных пастоў, то іх нет у меня. а ёсьць яны ў [info]lipa7. Прывет піяршчыкам!

05 Кст 2007

panda

налятай! тарапісь!

зь лёгкай рукі [info]shikotan_lj я раздаю падарункі, зробленыя сваімі рукамі. Па ўмовах мобу, толькі першым пяці, так што сьпяшайцеся :) Раздача сланоў адбудзецца да канца гэтага году. А калі мы з вамі не знаёмыя, то будзе файная нагода разьвіртуаліцца!

п.с. у якасьці пеару. артыкул, які падабаецца мне ў тым ліку і таму, што я прыклала рукі да яго напісаньня.
Культурны маршрут: з усходу на захад


04 Кст 2007

panda

(бяз тэмы)

pa(e/li)tycznyja ambicyi

Опубликовано с мобильного портала m.lj.ru
Цэтлікі:
perlen

Free Burma!

International Bloggers' Day for Burma on the 4th of October


Free Burma!


free-burma.org

22 Врс 2007

karovy

больш за ўсё мне падабаецца выснова :)

ВЫСНОВА:

1. Асьветнікам -- наркамаўку

2 . Далёкім ад народу -- тарашкевіцу

3. Народу -- 50 і бутэрброд.

а тут разважаньні, якія да такой высновы прывялі

заадно будзе піяр спадару [info]abrykosу, які некалі падпісаў мне кніжачку.

09 Врс 2007

panda

(бяз тэмы)

МУДАКІ

08 Врс 2007

panda

абяры сабе амэрыканскага прэзыдэнта:)

http://www.vajoe.com/candidate_calculator.html
Цэтлікі:

24 Жнв 2007

panda

хачу-хачу

а) кнігі:
1. Макс Фрыш, "Хомо Фабер"
2. усё Вудхаўса

б) атрымаць штамп на выезд

в) шчасьця
Цэтлікі:

03 Жнв 2007

panda

(бяз тэмы)

ludzi, szto adbyvajecca z vyhladam LJ??? 
Szto za fihnia z poszukam, katory niczoha nia mozha znajsci?!
Kuda kacicca Rasija?!

02 Жнв 2007

panda

чытаем Пшанiчнага

Да зараз шмат хто кажа yes
Выхада няма – будуем АЭС.
Калі расеяц зажаў нафту і газ
На трубах сядзіць і тужыцца
У шматстрадальнай краіны на гэта
Хопіць і волі і мужыства.

Цэтлікі:

14 Ліп 2007

panda

(бяз тэмы)

а я такі стала дыплямаваным баранам спэцыялістам
і ўжо нават з гэтай нагоды выпіла
і ня раз

ну віншуйце! віншуйце мяне ўсе! хоць парадуюся:)

Цэтлікі:

03 Тра 2007

karovy

хтосьці жарэ мой мозг

проста абажаю гэтых інцелекствуальствуюшчых малойчыкаў!
Цэтлікі:

30 Крс 2007

sad saxophone

(бяз тэмы)

мне зьвярнула дах на вязаньні. сяджу і цэлымі днямі... клініка!
Цэтлікі:

Папярэднія 50

panda

Чэр 2009

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930    

Page Summary

Syndicate

RSS Atom
Распрацавана LiveJournal.com

Рэклама

Наладка